Салдат тэрміновай службы памёр у адной з частак Мінскай вобласці

Упраўленне Следчага камітэта па Мінскай вобласці праводзіць даследчую праверку па факце смерці вайскоўца тэрміновай службы.



soldat_srochnik.png

Як удакладнілі ў СК, тэрміновік праходзіў службу ў адной з частак Мінскай вобласці. «Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз праводзіць судова-медыцынскае даследаванне, якое ўстановіць дакладную прычыну смерці», — растлумачылі ў ведамстве.
Акрамя таго, канфіскаваная ўся медыцынская дакументацыя, якая тычыцца гэтага вайскоўца, у тым ліку з ваенкамата па месцы прызыву. Апытанае бліжэйшае асяроддзе салдата і кіраўніцтва вайсковай часткі. Іншыя падрабязнасці пакуль не паведамляюцца.
belta.by