Сабакароў абавяжуць прыбіраць за гадаванцамі

Мінгарвыканкам анансаваў удасканаленне правілаў выгулу чатырохногіх і пытанняў іх утрымання.

dogs.jpg

Пра гэта распавяла начальніца ўпраўлення гарадскога гаспадаркі і энергетыкі Мінгарвыканкаму Марына Малаева.
У новых правілах, мяркуецца, замацуюць абавязак уладальнікаў падчас выгулу прыбіраць за сваймі жывёлінамі.
Чыноўнікі ўпэўнены, што нарматыўнага рэгулявання недастаткова, жыхары самі больш актыўна павінны пільнаваць уладальнікаў сабак.
Цяпер у правілах напісана:

  • Пункт 11.7. Пры выгуле сабак мець шуфлік і поліэтыленавы пакет для своечасовай утылізацыі сабачых экскрэментаў;
  • Пункт 12. Уладальнікі сабак, котак абавязаны строга выконваць санітарна-гігіенічныя правілы і нормы іх утрымання, забяспечваць бяспеку людзей, не дапускаць забруджвання агульнадаступных месцаў.

Паводле belsat.eu