«Рыюцца ў блакнотах. Хіхікаюць». Што зараз адбываецца ў рэдакцыі брэсцкага часопіса «Бінокль»?
Нагадаем, раніцай туды прыйшлі сілавікі.
![screenshot_13.jpg screenshot_13.jpg](/img/v1/images/screenshot_13.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Што цяпер адбываецца ў незалежным брэсцкім выданні «Бінокль», піша «Еўрарадыё». Рэдактарка часопіса Ксенія Пятровіч распавядае, што іх дырэктара павезлі на апытанне ў Дэпартамент фінансавых расследаванняў КДК.
Выдавец сайта знаходзіцца ў офісе — там забіраюць тэхніку і дакументы. «Рыюцца ў блакнотах супрацоўнікаў. Хіхікаюць,» — кажуць у «Біноклі». З квартэры выдаўца ўжо
ўсё забралі.
Як стала вядома, ДФР ладзіць у «Біноклі» праверку з прычыны магчымай нявыплаты падаткаў.