Рух па праспекце Машэрава ў Мінску будзе абмежаваны з-за рэпетыцыі параду
Рух па праспекце Машэрава ў Мінску сёння вечарам будзе абмежаваны, паведамілі БЕЛТА ў ДАІ Мінска. Звязана гэта з рэпетыцыямі зводнай роты ганаровай варты да ўрачыстага параду, прымеркаванага да Дня Незалежнасці Беларусі.

У прыватнасці, з 21.45 да 24.00 будзе
абмежаваны рух на ўчастку праспекта Машэрава ад вуліцы Даўмана да праспекта Пераможцаў. Аналагічныя
абмежаванні будуць дзейнічаць 13, 16, 18, 21 і 23 чэрвеня.
Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе кіроўцам і пасажырам грамадскага транспарту ўлічваць гэтую інфармацыю пры выбары маршруту руху.-0-