Прысвячэнне Дню незалежнасці Эстоніі
25 лютага ў 17.00. у мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” (Палац Рэспублікі) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы “MINIPRINT Талін – Мінск 2016”, прысвечанай Дню Незалежнасці Эстоніі і арганізаванай сумесна з Амбасадай Эстонскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь.
Гэта першы праект такога кшталту ў Беларусі. Мастакі, якія прымаюць удзел у выставе, стварылі творы ў фармаце малых форм і ў сваіх кампазіцыях выкарыстоўвалі разнастайныя графічныя тэхнікі. Кожны аўтар паказвае прысутны толькі яму стыль або почырк, пачынаючы ад філіграннага характару твора і заканчваючы мастацтвам вялікіх формаў. Разам з імі прадстаўлены кампазіцыі, якія быццам бы адлюстроўваюць кадрыраваныя дэталі ранніх твораў. Часам уважлівы глядач можа ўбачыць у выстаўленай працы схаваны заклік або адчуць радасць пазнання адлюстраванага матыву.
Выставы пад назвай “MINIPRINT TALLINN” дэманстраваліся ў Таліне ў галерэі “Вабадусе” ў 2011 г., у Раваніемі ў галерэі “Напа” ў 2012 г., у Пскове ў Пскоўскім дзяржаўным аб’яднаным гісторыка-архітэктурным і мастацкім музеі-запаведніку ў 2014 г., у Маскве ў выставачнай зале “Тушына” у 2015 г.
Сёлета ўпершыню дадзеная выстава будзе экспанавацца ў Мінску і прадставіць гледачам асаблівасці сучаснага эстонскага мастацтва.
Для выставы адабрана 107 графічных твораў 44 мастакоў, што адлюстроўваюць адну з граняў графічнага мастацтва Эстоніі і ў той жа час даюць шырокае ўяўленне аб творчасці аўтараў.
Кантактны тэлефон: +375 29853-75-98 (дырэктар галерэі Павел Сапоцька).
Выставапрацуеда14сакавіка 2016 года.
Адрас галерэі: Кастрычніцкая пл., 1 (Палац Рэспублікі)
Тэл./факс: 327-26-12
Час працы: 11.00-19.00.
Выхадныя: нядзеля, панядзелак
Уваход вольны
Паводле прэс-рэлізу