Прыём банкнотаў наміналам 50 рублёў у Беларусі спыняецца з 1 ліпеня
"З 1 ліпеня 2015 года банкі і суб'екты гаспадарання спыняць выдачу названых банкнотаў фізічным асобам, у тым ліку і ў якасці здачы, — паведамляе Нацбанк беларусі. — Пры гэтым прыём банкнотаў наміналам 50 рублёў банкамі ад суб'ектаў гаспадарання будзе ажыццяўляцца да 1 верасня бягучага года".
Паводле інфармацыі рэгулятара, абмен купюр наміналам 50 рублёў можна будзе правесці без абмежаванняў і без спагнання камісійнага ўзнагароджання ў любой суме, кратнай 100 рублям: у перыяд з 1 ліпеня па 31 снежня 2015 года ўключна — у Нацыянальным банку і банках краіны; у перыяд з 1 студзеня па 30 чэрвеня 2016 года ўключна — у Нацыянальным банку Беларусі.
З 1 ліпеня 2016 года банкноты наміналам 50 рублёў будуць выключаны з абарачэння і будуць лічыцца несапраўднымі.