Прэзентацыя кнігі Антона Рудака “Верхні горад” — 3 лістапада

Паэт Антон Рудак прэзентуе дэбютны зборнік “Верхні горад”, які выйшаў у серыі “Пункт адліку” бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”.



rudak3_final3.jpg

Кнігу склалі вершы, напісаныя за апошнія пяць гадоў. “Верхні горад” — гэта знаёмыя мясціны з нечаканага ракурсу, прыватныя ўспаміны і агульная спадчына, мінулае і сучаснасць.

У імпрэзе, апрача аўтара, бяруць удзел:

Юлія Цімафеева

Андрэй Хадановіч

3 лістапада. Кнігарня “логвінаЎ” (Незалежнасці, 37а). Пачатак а 19-30. Уваход вольны.

lit-bel.org