«Прессбол»: Беларусь не мае кандыдатуры на лыжную квоту на Алімпіяду
Новыя квоты на Алімпіяду нечакана сталіся праблемай для беларускай зборнай.
Як паведамляла Еўрарадыё, Міжнародны Алімпійскі камітэт вылучыў для Беларусі пяць квотаў — дзве для лыжных гонак, тры для канькабежцаў. Гэтыя месцы вызваліліся ў сувязі з тым, што расійскім спартоўцам было адмоўлена ва ўдзеле ў Гульнях-2018.
Як піша «Прессбол», сярод лыжнікаў адну пуцёўку далі Валянціне Камінскай. Раней на апошнім этапе адбору трэнерскі савет узяў замест яе Настассю Кірылаву. Але цяпер Камінская будзе восьмай у беларускай лыжнай зборнай.
А вось дзявятую вакансію наша зборная запоўніць папросту не змагла.
Паводле euroradio.fm