“Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” у фіналістах конкурса AD.NAK!

Медыя-прадукцыя кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” выйшла ў фіналісты Шостага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK!



aposhni_zolak_3.jpg

анна Хітрык, канцэрт "Апошні золак". Фота "Радыё Рацыя"

У шорт-лісты ўвайшлі два праекты: “Апошні золак” у намінацыі “Грамадсказначныя праекты. Беларускаарыентаваны рэкламны і камунікацыйны праект” і “Рэп супраць смяротнага пакарання”гурта “Прадмова” ў намінацыі “Сацыяльная рэклама. Конкурс нерэалізаваных праектаў”.

Усе медыя-прадукцыя робіцца кампаніей "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання" па-беларуску для больш шырокай асветы праблемы смяротнага пакарання ў нашай краіне і прыцягнення ўвагі грамадства да яе”, — заўважае каардынатар кампаніі Андрэй Палуда.

Пераможцы конкурса стануць вядомыя на ўрачыстай цырымоніі, якая адбудзецца 2 ліпеня.

 

spring96.org