Праект «Рабі дабро» працягвае збор канцтавараў для дзяцей-сірот
Дабрачынны праект «Рабі дабро», арганізаваны валанцёрамі Беларусі, абвяшчае пра працяг дабрачыннай акцыі «Зноў у школу» да 30 верасня.
У рамках акцыі ажыццяўляецца збор канцылярскіх прыладаў для дзяцей-сірот, якія з'яўляюцца выхаванцамі 28 дзіцячых дамоў, школ-інтэрнатаў і сацыяльна-педагагічных цэнтраў з прытулкамі.
Кожны, хто далучыцца да дабрачыннай акцыі «Зноў у школу», акажа такую неабходную дапамогу дзецям, якія засталіся без бацькоўскага цяпла і клопату.
Як вы можаце дапамагчы:
— Вы можаце набыць канцылярскія прыналежнасці і перадаць валанцёрам праекта «Рабі дабро» пры асабістай сустрэчы;
— Зрабіць ахвяраванне на EasyPay 33694631
— Арганізацыі і індывідуальныя прадпрымальнікі могуць зрабіць ахвяраванне з дапамогай Дамовы прадастаўлення бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі.
Падрабязная інфармацыя
на сайце www.v-shkolu.by
па тэлефоне 8 (029) 9600822