Прадстаўнік Папы Францішка наведае Беларусь
З 11 па 14 верасня пройдзе рабочы візіт у Беларусь сакратара па адносінах з дзяржавамі Дзяржаўнага Сакратарыяту Святога Пасаду арцыбіскупа Пола Рычарда Галахера.
Пра візіт прадстаўніка Папы Францішка паведамляе catholic.by.
Міністэрства замежных спраў Беларусі таксама пацвердзіла, што візіт арцыбіскупа Пола Рычарда Галахера адбудзецца.
Увечары 11 верасня запланавана сустрэча міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з арцыбіскупам Галахерам.