Польскія медыя: Беларусь прыпыніла выдачу віз іракцам
Беларусь перастала выдаваць візы грамадзянам Ірака, паведамляе польскае выданне tvp.info.
Крыніца, звязаная з польскімі дыпламатычнымі коламі, таксама пацвердзіла выданню, што візы не
выдаюцца. Паводле яе слоў, невядома, ці часовае гэта рашэнне або пастаяннае. Паводле інфармацыі выдання, прычынай можа быць нарастанне праблемы з мігрантамі ў
Беларусі.
Раней у Польшчы
паведамлялі, што Беларусь перастала прымаць мігрантаў, якія вылятаюць у Мінск з
іракскага Эрбіля, а таксама прыпыніла прыём заяў на атрыманне віз ад грамадзян
Егіпта, Ірака, Нігерыі, Пакістана і Сірыі.
Паводле reform.by.