Літва падлічыла колькасць мігрантаў у Беларусі, якія будуць спрабаваць патрапіць у ЕС
Назваць дакладныя лічбы цяжка, бо беларускія ўлады працягваюць пускаць рэйсы з мігрантамі і перапраўляць іх да межаў з Еўрасаюза, кажуць у Літве. Але трапіць у ЕС з тэрыторыі Беларусі спрабуюць да 7 тысяч мігрантаў, піша korrespondent.net
На тэрыторыі Беларусі знаходзяцца 6-7 тысяч нелегалаў з Ірака, Сірыі і іншых краін, якія спрабуюць перасекчы мяжу ЕС. Пра гэта заявіла кіраўнік МУС Літвы Агне Білатайтэ ў чацвер, 21 кастрычніка.
"Ёсць вельмі розныя лічбы. Польскія службы даюць адны, нашы — іншыя. Там можа быць прыкладна 6-7 тысяч чалавек, але дакладных звестак няма", — сказала Білатайтэ.
Па яе словах, назваць дакладныя лічбы складана, таму што беларускі рэжым працягвае пускаць рэйсы з мігрантамі і перапраўляць іх да межаў з ЕС.
У сваю чаргу, прэм'ер-міністр Літвы Інгрыда Шымоніце падкрэсліла, што Літва працягне рашуча абараняць усходнюю мяжу Еўрасаюза.