Польскія памежнікі перанеслі страйк на 10 студзеня
У 2008 годзе працаўнікі польскай мяжы ўжо страйкавалі. Тады на ўезд у Польшчу ўтварыліся чэргі даўжынёй у некалькі кіламетраў. У канцы мінулага года з'явілася інфармацыя пра тое, што сітуацыя можа паўтарыцца, але як высвятлілася, страйк перанеслі.
У 2008 годзе працаўнікі польскай мяжы ўжо страйкавалі. Тады на ўезд у Польшчу ўтварыліся чэргі даўжынёй у некалькі кіламетраў. У канцы мінулага года з'явілася інфармацыя пра тое, што сітуацыя можа паўтарыцца, але як высвятлілася, страйк перанеслі.
28 снежня пратэстны камітэт, які прадстаўляе інтарэсы супрацоўнікаў памежных войскаў Польшчы, а таксама турэмнай і пажарнай службы, прыняў рашэнне пра прыняцце мер у сувязі з планаваным падвышэннем заработнай платы паліцыянтам і вайскоўцам. У рамках пратэсту 12 студзеня 2012 года пройдуць пікеты ў чатырох гарадах-арганізатарах Еўра–2012. Акрамя гэтага, 10 студзеня на 3 памежных пераходах пачнуцца страйкі супрацоўнікаў памежных войскаў, паведамляе Polsha24.com.
Пратэст выкліканы заявай прэм'ера Дональда Туска, які паабяцаў у ліпені 2012 года дадатак да зарплаты ў памеры 300 злотых паліцыянтам і вайскоўцам. Заява прэм'ера выклікала абурэнне ў прадстаўнікоў польскіх памежных войскаў, турэмнай і пажарнай службы.
Акцыі пратэсту на памежных пераходах арганізатары плануюць пачаць 10 студзеня ў 12.00. Акцыя кране 2 сухапутных і адзін паветраны пераходу, пра гэта заявіў кіраўнік Прафсаюзнага камітэта
працаўнікоў памежных войскаў Марыюш Тыль.
“На мяжы Еўрасаюза будуць абраны два памежных пераходу. Страйк пройдзе 10 студзеня, пачнецца ў 12 гадзін. Некалькі гадзін на гэтых пераходах будзе праходзіць так званы "італьянскі
страйк". Нашы супрацоўнікі некалькі гадзін будуць рабіць вельмі старанны надгляд, тым самым выконваючы свае працоўныя абавязкі. Натуральна, мы загадзя папярэдзім насельніцтва на якіх
пераходах будзе праводзіцца акцыя пратэсту, — патлумачыў Тыль.
У прэс-службе Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі гэту інфармацыю не пацвярджаюць. Мяркуецца, што будзе замедлена праца на дзвюх аўтамабільных пераходах на мяжы Польшчы з Беларуссю, але на якіх менавіта, пакуль невядома.
Па словах начальніка прэс-службы Брэсцкай памежнай групы Аляксандра Кіслова, на працягу мінулага тыдня польскі бок працаваў звычайна, без затрымак. "Пакуль усе польскія службы працуюць у звычайным рэжыме. Пра тое, што акцыя мытнікаў усё ж адбудзецца, я не чуў. У нас такой інфармацыі няма" — адзначыў Аляксандр Кіслоў.
Паводле сайта “Блог s13