Плот з калючага дроту на літоўска-беларускай мяжы пачнуць усталёўваць бліжэйшым часам
Узвядзенне бар'еру з калючага дроту для спынення патоку мігрантаў на мяжы з Беларуссю павінна пачацца ў чацвер або пятніцу, сказаў міністр абароны Літвы Арвідас Анушаўскас, піша delfi.lt.
Арвідас Анушаўскас адзначыў, што гэты бар'ер будзе дзейнічаць як «спыняльны сродак», каб затрымаць мігрантаў на мяжы да прыбыцця памежнікаў.
Сёлета на мяжы з Беларуссю літоўцы затрымалі 1509
нелегальных мігрантаў. Гэта ў 18,6 раза больш, чым за ўвесь 2020 год.
Паводле naviny.by.