ЕС асудзіў рэпрэсіі супраць «Нашай Нівы» і іншых незалежных медыя

У Еўрапейскім саюзе асудзілі сённяшнія рэпрэсіі супраць «Нашай Нівы» і іншых незалежных СМІ. Нагадаем, што цягам дня быў заблакаваны сайт выдання і затрыманы шэраг супрацоўнікаў.

flag_7.jpg

«Рэпрэсіі супраць «Нашай Нівы» і іншых сродкаў масавай інфармацыі і журналістаў у Беларусі дэманструюць працяг пераследу рэжымам незалежных галасоў і поўнае грэбаванне не толькі свабодай слова, але і ўласнымі абавязкамі ў рамках ААН і АБСЕ. Гэта непрымальна, убога і павінна спыніцца», — напісаў у Twitter прадстаўнік Еўрапейскай замежнапалітычнай службы Петэр Стана.
Паводле «Нашай Нівы».