Перакрэсліваем дыктатуру на культуру!
Пад такім лозунзам пройдзе сёмы канцэрт «Салідарныя з Беларуссю» ў Варшаве. У гэтым годзе акрамя абяцаных «Ляпісаў» і «АМАРОКА» выступіць таксама ўкраінскі «KOZAK SYSTEМ», у знак салідарнасці з Украінай. З польскіх гуртоў зайграе Maleo Reggae Rockers.
Акрамя канцэрта арганізатары плануюць шэраг іншых мерапрыемстваў. Сярод іх — выстава беларускіх грамадска-палітычных плакатаў і шмат чаго іншага, пра што распавядае адна з арганізатарак мерапрыемстваў Марлена Новак:
— Звярнулася да нас куратарка выставы беларускіх плакатаў. Вырашылі правесці гэтую выставу ў Кракаўскае прадмесце. Акрамя таго плануем варштаты з Міхалам Анімпадыставым. Яшчэ плануем арганізаваць дэбаты. Першыя — перад канцэртам, другія — пасля. Першыя будуць тычыцца цяперашняй палітычнай сітуацыі ў Беларусі, другія дэбаты будуць гістарычныя. Запрасілі на іх гісторыка з Украіны.
Ад 19-й гадзіны польскага і 20-й гадзіны беларускага часу слухайце трансляцыю канцэрта „Салідарныя з Беларуссю” з Варшавы на хвалях Беларускага Радыё Рацыя.
* * *
Усяго толькі тыдзень застаўся да пачатку сёмага па ліку канцэрта “Салідарныя з Беларуссю”, які ўжо стаў традыцыйным. Канцэрт у гэтым годзе абяцае быць незвычайным.
Перад публікай выступіць легендарны гурт “Ляпис Трубецкой”, які дасць адзін са сваіх апошніх канцэртаў, а таксама ўкраінскі “Kozak System”. Кажа адна з галоўных арганізатараў мерапрыемства Марлена Новак:
— Мы ўпершыню запрасілі гурт з Украіны, каб падкрэсліць салідарнасць з Украінай. Апрача гэтых двух гуртоў зайграе “Maleo Reggae Rockers” і “Amaroka” з Беларусі. Акрамя гэтага мы запросім на сцэну гасцей, будзе Анджэй Пачобут, будзе Павел Залескі. Таксама мы хацелі, каб са сцэны гучалі беларускія вершы ў польскім тлумачэнні.
Канцэрт адбудзецца 11 красавіка а 19-й гадзіне (Krakowskie Przedmieście каля гатэля Bristol).
Ад 19-й гадзіны польскага і 20-й гадзіны беларускага часу слухайце трансляцыю канцэрта „Салідарныя з Беларуссю” з Варшавы на хвалях Беларускага Радыё Рацыя.