Пікетаваў БЧБ-скрыняй, налепкамі на акне, банэрам на плоце і флюгерам з «Пагоняй»

Мужчыну з-пад Мінска асудзілі на 15 сутак.

hqdefault_20.jpg

Сёння ў судзе Мінскага раёна разглядзелі справу па ч.1 арт. 24.23 КаАП супраць 34-гадовага Яўгена Жука. Мужчыну затрымалі ўвечары 16 красавіка ў сваім доме ў вёсцы Антонаўка пад Мінскам. Міліцыянты таксама правялі агляд дома. Падставай для затрымання Жука стала "несанкцыянаванае адзіночнае пікетаванне шляхам паштовай скрыні бел-чырвона-белага колеру, не менш за 8 налепкамі на вокнах другога паверха, флюгерам у выглядзе вершніка "Пагоня", банерам на плоце дома са словамі: "Мы разам" і выявай знака вікторыі, сарцэйка і сціснутага кулака.
Яўген на судзе адзначыў, што ў матэрыялах справы адсутнічаюць фотадоказы размешчаных налепак на акне дома і банэра на плоце.
Таксама мужчына распавёў на судзе, што ягоная паштовая скрыня ў такіх колерах ўжо тры гады.
У выніку, суддзя Крапачоў прызнаў мужчыну вінаватым па ч.1 арт. 24.23 КаАП і асудзіў да 15-сутачнага адміністрацыйнага арышту.