Павел Севярынец: Беларусы павінны сказаць Лукашэнку: хопіць, «наеліся»

Бадай ніколі яшчэ Аляксандр Лукашэнка не меў перад прэзідэнцкімі выбарамі такі нізкі рэйтынг, які ён мае цяпер. 

15312366_2.jpg


Гэта дае падставы запатрабаваць беларускаму народу, каб Лукашэнка не вылучаўся на новы тэрмін, — кажа сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец у каментары «Радыё Рацыя».
— Хопіць, за 26 гадоў зрабіў усё, што мог. "Наеліся" Лукашэнкам беларусы вось так. Ён сам казаў, калі мне людзі скажуць, не трэба вылучацца. І хай гэта скажа мільён беларусаў. Праз петыцыі ў інтэрнэце, праз зборы подпісаў, праз адкрыты голас, праз стрымы, праз сацыяльныя сеткі. Гэта трэба будзе сказаць усім народам.
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі павінны адбыцца сёлета. Аляксандр Лукашэнка выказаў жаданне правесці іх 21 чэрвеня. Паводле закона, прэзідэнцкія выбары павінны адбыцца не пазней за 30 жніўня.