Паляк незаконна перайшоў мяжу, каб працаўладкавацца ў Беларусі

У 20-гадовага хлопца не было пашпарта, таму легальна ўехаць у нашу краіну ён не мог.

Ілюстрацыйны здымак

Ілюстрацыйны здымак


Невядома, якога лёгкага жыцця ён шукаў у нашай краіне, але па яе тэрыторыі прайшоў усяго пару сотняў метраў, піша «Вечерний Брест».
Паляк наважыў незаконна перайсці мяжу ў Пружанскім раёне. Але мясцовы памежны нарад быў пільны і практычна тут жа затрымаў парушальніка. Прычыны свайго ўчынку чужак растлумачыў проста: ішоў у Беларусі ў пошуках працы. Візу атрымаць не мог, бо пры сабе мелася толькі ідэнтыфікацыйная карта.
Працаўладкавацца не атрымалася: у той жа дзень хлопец быў дэпартаваны з краіны з папярэджаннем і пяцігадовай забаронай на ўезд у Беларусь.
Паводле «Хартыі'97»