Палітвязень Эдуард Лобаў упарта адмаўляецца пісаць прашэнне пра памілаванне
Зняволены актывіст “Маладога фронту Эдуард Лобаў не хадайнічаў і не збіраецца хадайнічаць перад Лукашэнкам пра вызваленне. Пра гэта ён паведаміў у лісце да сваіх паплечнікаў, якія падзяліліся весткамі з Беларускай службай Польскага радыё.

“Гэтая падзея сапраўды дапамагла вызваліць некалькі палітвязняў — Саньнікава і Бандарэнку, — піша Лобаў пра ад’езд амбасадараў Еўрасаюза з Беларусі. — Я лічу, што на гэтым усё і скончыцца. Бо, як нядаўна казаў Лукашэнка, ён гатовы адпускаць палітычных толькі на ўмовах, што мы напішам прашэнні пра памілаванне. На што асабіста я ісці не збіраюся. Я цалкам маральна настроены на тое, каб адбыць увесь свой тэрмін пакарання.
Нагадаем, Эдуарда Лобава асудзілі на 4 гады калоніі строгага рэжыму. Юнака затрымалі разам з палітвязнем Змітром Дашкевічам за дзень да акцыі 19 снежня і абвінавацілі ў збіцці мінакоў на вуліцы.
18 снежня 2012 года спаўняецца роўна 2 гады, як Лобаў знаходзіцца за кратамі. Гэта значыць, што ўзімку Эдуарда Лобава могуць вызваліць датэрмінова, паколькі пройдзе палова тэрміну.
Паводле radyjo.net