«Пакінем пустую талерку на святочным стале». Пасол Польшчы павіншаваў беларусаў з Калядамі
Пасол Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі запісаў віншаванне з Калядамі, у якім заклікаў не забываць пра палітвязняў — тых, хто не зможа быць у гэтае свята дома. Відэазварот запісаны на беларускай і польскай мовах.
Артур Міхальскі павіншаваў беларусаў з Калядаміі адзначыў, што многія людзі не могуць радавацца надыходу Божага нараджэння ў сябе дома, і пра іх нельга забывацца. Ён заклікаў пакінуць на святочным стале пустую талерку, якая будзе сімвалізаваць тых, хто цяпер знаходзіцца ў турмах.
«Мы не можам перастаць казаць пра пакуты людзей і іх імкненне жыць годна, права жыць у свабоднай краіне з верай у ісціну. Прыходзіць час, калі слова становіцца целам і жыве сярод нас. І так будзе з нашымі словамі пра свабоду — яны стануць целам» — сказаў ён.
Таксама ён адзначыў, што палякі, якія жывуць у Беларусі, маюць права памятаць, кім былі іх бацькі і дзяды, маюць права вучыць сваю родную мову і разам з беларусамі змагацца за свабоду Беларусі.