Пайшоў з жыцця арганізатар фэсту «Камяніца» Алег Пашак

Памёр дырэктар і арганізатар фольк-фестываля «Камяніца», бізнесовец Алег Пашак.

79146370_2705773956174365_7260893482359717888_n.jpg


Учора вечарам пайшоў з жыцця Алег Пашак, дырэктар і арганізатар фольк-фестываля “Камяніца”, дырэктар сеткі рэстаранаў “Камяніца”, “Грай кафэ”, “Беларуская карчма”, “Агінскі”.

Пра гэта паведамляе ў сваім фэйсбуку фольк-фестываль “Камяніца”.

Развітанне адбудзецца заўтра, 14 снежня, па адрасе вул. Кульман, 33а, з 11:00 да 13:00. Пахаванне адбудзецца на Кальварыйскіх могілках (Мінск) 13:30.