Падключылася контрвыведка
Па справе аб “масавых беспарадках пачала выклікаць контрвыведка. Чарговым наведнікам гэтага ведамства стала праваабаронца Наста Лойка.
Наста прыйшла туды 15 лютага пасля неаднаразовых тэлефанаванняў. Капітан ваеннай контрвыведкі Дзяніс Навіцкі прапанаваў “супрацоўніцтва са следствам. У прыватнасці, дапамагчы на
фота і відэаматэрыялах апазнаць асобаў. Праваабаронца адмовілася ад размовы, бо позву, як абяцалі, ёй так і не ўручылі.
Па справе аб “масавых беспарадках пачала выклікаць контрвыведка. Чарговым наведнікам гэтага ведамства стала праваабаронца Наста Лойка.
Наста прыйшла туды 15 лютага пасля неаднаразовых тэлефанаванняў. Капітан ваеннай контрвыведкі Дзяніс Навіцкі прапанаваў “супрацоўніцтва са следствам. У прыватнасці, дапамагчы на
фота і відэаматэрыялах апазнаць асобаў. Праваабаронца адмовілася ад размовы, бо позву, як абяцалі, ёй так і не ўручылі.
Адразу па двух крымінальных артыкулах папярэдзілі актывістку Таццяну Шамбалаву. УКГБ па Магілёўскай вобласці 15 лютага правёў з дзяўчынай прафілактычную гутарку. Ёй уручылі пісьмовае папярэджанне за
ўдзел у дзейнасці незарэгістраванай партыі (арт. 193) і ў несанкцыянаваным мерапрыемстве 19 снежня (арт. 293 КК — масавыя беспарадкі), паставілі на “прафілактычны
ўлік.
На 10 сутак за “плошчу асудзілі актывіста БХД Вадзіма Кабанчука, сябра ініцыятыўнай групы экс-кандыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага. Яго затрымалі на мяжы па вяртанні ў
Беларусь. Пры сабе ў яго было каля 100 газет, выдадзеных актывістамі за мяжой, — іх мытнікі забралі на экспертызу. Разгляд справы 15 лютага ў судзе Маскоўскага раёна Мінска быў таемным.
Вадзіма схавалі нават ад маці, якая ад самай раніцы з паплечнікамі чакала яго ў судзе.
Прафесара Георгія Лепіна апыталі як сведку ў Кастрычніцкім РУУС Мінска. Усе пытанні датычыліся падзей 19 снежня. У асноўным цікавіліся, што казалі і рабілі кандыдаты. У Гродне 14 лютага міліцыянты
правялі ператрус у кватэры сябра Партыі БНФ Міколы Лемяноўскага. Яго дачка Вераніка з актывісткай Надзеяй Крапівінай была затрымана па падазрэнні ў напісанні графіці ў падтрымку палітвязняў. Потым
дзяўчат адпусцілі. У Лемяноўскіх забралі два сістэмныя блокі кампутараў.
У Мазыры 15 лютага КДБ дапытаў сябра АГП з Калінкавічаў Людмілу Краснасельскую. Супрацоўнік аддзела Васіль Прыходзька дапытваў жанчыну тры з паловай гадзіны. Аналагічны допыт 14 лютага ён правёў з
пенсіянерам Рыгорам Крывіцкім, актывістам выбарчага штаба Андрэя Саннікава. Дапыталі як сведку і Аляксандра Кавальчука, давераную асобу Віталя Рымашэўскага. Дарэчы, Ніхто з іх у Мінску 19 снежня не
быў.
У Магілёве оперупаўнаважаны КДБ Андрэй Рошчын дапытаў сябра аргкамітэта партыі “Беларускі рух Аляксандра Анісімава. Яму паказвалі для апазнання фотаздымкі, пыталіся, хто са знаёмых
удзельнічаў у акцыі 19 снежня. “Прапанавалі стандартнае супрацоўніцтва па справе. Я адмовіўся. Параілі не рабіць неабдуманых учынкаў, — паведаміў актывіст.
А 16 лютага віцебскія чэкісты “ператрэслі “Еўрапейскі клуб. Ён месціцца ў прыватным доме, уласнікам якога з’яўляецца Хрыстафор Жаляпаў, давераная асоба
экс-кандыдата Аляксея Міхалевіча. Гаспадара прывезлі на вобшук з КДБ, куды ён быў выкліканы на допыт. Ператрус санкцыянаваны таксама ў межах крымінальнай справы аб беспарадках.