«Падкідвае дроўцы». Віктар Бабарыка ў калоніі працуе апальшчыкам у пякарні

Былому кандыдату ў прэзідэнты прысудзілі 14 гадоў зняволення. Цяпер ён знаходзіцца ў наваполацкай калоніі.

_5208497859538826488_121.jpg

Віктар Бабарыка ў калоніі ў Наваполацку працуе апальшчыкам у пякарні. Пра гэта распавяла адвакатка Наталля Мацкевіч, піша «Еўрарадыё».

«Сустрэча з Віктарам Бабарыкам ў ВК-1. Прыйшлося сур'ёзна пачакаць, але затое пагаварылі. Цудоўнае пачуццё гумару — пры ім! Кажа, што ідэя стварыць ЗК-банк не прайшла, прыйшлося змяніць прафесію. Падкідвае дроўцы ў пякарні, апальшчык. І: «Мае працоўныя подзвігі здымаюць на відэа», — распавядае адвакатка вязня Наталля Мацкевіч.Нагадаем, што Віктар Бабарыка атрымаў 14 гадоў зняволення па «справе «Белгазпрамбанка».