Падчас святаў ДАІ будзе правяраць кіроўцаў на цвярозасць
З 27 снежня па 7 студзеня Дзяржаўтаінспекцыя правядзе рэспубліканскую прафілактычную акцыю «Цвярозасць — норма на дарогах!».
Паведамляецца, што павышаную ўвагу супрацоўнікі ДАІ нададуць не толькі п'яным кіроўцам, але і пешаходам, якія парушаюць ПДР. Бо нецвярозы чалавек можа стаць ахвярай наезду або справакаваць ДТЗ.
У МУС адзначылі, што на практыцы колькасць выяўленых п'яных кіроўцаў у навагоднія святы ўдвая перавышае іх лік у звычайныя дні.
Таксама супрацоўнікі ДАІ заклікалі грамадзян загадзя планаваць маршрут і месца паркоўкі аўтамабіляў. Бо паблізу месцаў правядзення святочных мерапрыемстваў і на прылеглых вуліцах практычна ва ўсіх населеных пунктах будуць абмежаваныя месцы для прыпынку і стаянкі транспартных сродкаў.
Акрамя таго, падчас калядных і навагодніх святаў асабісты склад органаў унутраных спраў пераводзіцца на ўзмоцнены варыянт нясення службы.
Паводле mvd.gov.by