Падчас акцыі на Дзень Волі затрыманыя шмат журналістаў
Сярод затрыманых — карэспандэнты газеты "Наша Ніва", інфармагенцтва БелаПАН, два журналісты ВВС, карэспандэнт "Комсомольской правды" ў Беларусі і шматлікія іншыя прадстаўнікі СМІ.
Усяго згадваюць пра 24 затрыманыя журналісты, 11 з іх пакуль не выпусцілі.
Мінск. Затрымалі
журналістку Зінаіду Цімошак. Яе ў аўтазаку завезлі ў Ленінскі РУУС, але там
адпусцілі.
Затрыманыя журналісты Аляксандр Баразенка (Белсат), Арцём Шрайбман (TUT.BY), Уладзімір Грыдзін (БелаПАН), расійскі фатограф Антон Карлінер, рэдактар сайта InformNapalm Дзяніс Івашын.
Затрыманыя журналісты Любоў Лунёва і Дзмітрый Буянаў, міліцыя разбіла камеру пры затрыманні. Вязуць у РАУС.
Затрыманыя журналісты Захар Шчарбакоў, Зміцер Карэнка. Таксама затрыманыя журналісты "КП у Беларусі" Ірына Козлік, Дар'я Пуцейка, Ганна Рыбчынская, галоўны рэдактар Андрэй Ляўкоўскі.
Затрыманы журналісты Генадзь Барбарыч ("Радыё Рацыя") і Генадзь Шарыпкін (radio france internationale, акрэдытацыя МЗС). Шарыпкіна вызвалілі пасля праверкі дакументаў.
Затрыманыя журналісты "Нашай Нівы" Ірына Арахоўская і Арцём гарбацэвіч.
Затрымалі журналістку Вольгу Быкоўскую. Быкоўскую вязуць у Першамайскі РАУС Мінска.
Падчас "хапуна" у офісе закрытага ўладамі ПЦ "Вясна" затрыманы журналіскі Марыя Радэ, Таццяна Гаўрыльчык і Ганна Бадзяка. Журналістак вызвалілі праз 1,5 гадзіны пасля затрымання.
Гомель. Затрыманыя два журналісты TUT.BY Алена Бычкова, Іван Ярывановіч і журналістка БелаПАН Алена Германовіч.
Орша: Мусіць выйсці на свабоду пасля арышту Віктар Андрэеў, рэдактар рэгіянальнага сайта orshatut.by. Андрэеў быў затрыманы 12 сакавіка пасля акцыі супраць «дэкрэту пра дармаедаў» у Оршы.
Віцебск. Затрыманыя журналісты "Белсата" Вольга Чайчыц і Андрэй Козел. Вязуць у аддзяленне міліцыі. Затрымалі карэспандэнта "Радыё Рацыя" па Віцебскай вобласці Арцёма Сівенцава.
Паводле baj.by