Пад прымусам

Напярэдадні Новага года давялося ехаць цягніком нумар 137 Мінск—Гродна. Пасля праверкі білетаў правадніца зноў пайшла па вагону.

Напярэдадні Новага года давялося ехаць цягніком нумар 137 Мінск—Гродна. Пасля праверкі білетаў правадніца зноў пайшла па вагону.
У гэты раз яна задарма раздавала кожнаму пасажыру газету «СБ на Беларусі». Якасны каляровы друк. На першай старонцы фатаздымак Лукашэнкі і надпіс: «Выбар зроблены. Ідзем уперад». Большасць пасажыраў вагона адмаўлялася па такога прэзента. Тады правадніца клала газету ім на стоік. На працягу пяці гадзін язды давялося пабачыць аднаго чалавека, які зацікавіўся газетай. На запыт, ці раздача адбывалася ва ўсіх вагона, правадніца адказала так: «Куды мы дзенемся. Інакш застанешся без працы».