Пад Чашнікі на прыватным падворку трымалі мядзведзя

У вёсцы Ліповічы Чашніцкага раёна на прыватным падворку ў няволі трымлаюць мядзведзя. Паведамленне пра гэта паступіла на тэлефон даверу дзяржынспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету. 



medved_01_600x450.jpg

Пад Чашнікі на прыватным падворку трымаюць мядзведзя. Фота дзяржынспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету

Супрацоўнікі Лепельскай міжраённай інспекцыі, якія выехалі на праверку сігналу, сапраўды выявілі ў адным з дамоў занесеную ў Чырвоную кнігу Беларусі жывёлу, што трымаюць у цеснай клетцы. 

news.vitebsk.cc__wp_content_uplo_7399c7e8950dabfe51c6015021dfada8.jpeg

Пад Чашнікі на прыватным падворку трымаюць мядзведзя. Фота дзяржынспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету 

На выгляд мядзведзю каля трох гадоў. Гаспадар дома паведаміў, што набыў яго ў Докшыцкай паляўнічай гаспадаркі з мэтай стварэння жывога кутка. Па словах мужчыны, ён планавала займацца аграэкатурызмам. Аднак ніякай інфраструктуры для гэтага на ўчастку створана не было. Адсутнічаў нават плот. Не кажучы ўжо пра вальеры для мядзведзя. Не былі аформленыя і адпаведныя дакументы — дазвол на ўтрыманне дзікай жывёльнага ў няволі, дакладвае прэс-служба дзяржынспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.

Таксама здзіўленне ў інспектараў выклікалі і цана на мядзведзя: згодна з накладной, ён быў набыты ўсяго за 1 000 000 рублёў. Прадалі мядзведзя з паляўнічай гаспадаркі 12 верасня фізічнай асобе. Пры гэтым жывёлу паляўнічыя зацмелі толькі ў жніўні, у жніўні ж атрымалі ў Мінпрыроды дазвол на яго ўтрыманне — і адразу прадалі. Пры гэтым не пераканаліся, што для жывёлы створаны нармальныя ўмовы.

Разбірацца ў сітуацыі будзе Чашніцкая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Мінпрыроды. Верагодней за ўсё мядзведзя вернуць у паляўнічых гаспадарак.

Пводле news.vitebsk.cc