Пад Бранскам перакуліўся мікрааўтобус з беларусамі, адзін чалавек загінуў

Паводле інфармацыі прэс-службы ўпраўлення МУС Расіі па Бранскай вобласці, 1 снежня каля 7:10 на 105-мкіламетры аўтадарогі Бранск — Навазыбкаў — мяжа з Рэспублікай Беларусь, ва Унецкім раёне, трапіў у аварыю мікрааўтобус Volkswagen Transporter. У аўтамабілі знаходзіліся грамадзяне Беларусі, піша onliner.by.

Фота: Упраўленне МУС Расіі па Бранскай вобласці

Фота: Упраўленне МУС Расіі па Бранскай вобласці

«Паводле папярэдняй інфармацыі, 37-гадовы кіроўца аўтамабіля Volkswagen Transporter, рухаючыся з боку Бранска ў бок Навазыбкава, не справіўся з кіраваннем, выехаў на ўзбочыну, дзе здзейсніў наезд на электраапору. Пасля гэтага адбылося перакульванне транспартнага сродку. У выніку ДТЗ адзін з пасажыраў ад атрыманых траўмаў памёр. Яшчэ двое пасажыраў дастаўлены ў медустанову», — распавялі ва ўпраўленні МУС.

Расійская паліцыя ўстанаўлівае прычыны і абставіны дарожна-транспартнага здарэння

Як паведамляе ТАСС са спасылкай на пракуратуру рэгіёну, мікрааўтобус не з'яўляецца рэйсавым, у ім ехалі грамадзяне Беларусі.

«Загінулы і пацярпелыя — грамадзяне Беларусі, якія вярталіся дадому з Масквы. Аўтобус не рэйсавы, гэта прыватны транспарт», — паведамілі ў прэс-службе нагляднага ведамства.