Новыя затрыманні анархістаў

Увечары 24 кастрычніка стала вядома пра новыя затрыманні актывістаў анархісцкага руху. 20 кастрычніка былі арыштаваныя Мікіта Емяльянаў і Іван Камар. У іх дамах былі праведзеныя ператрусы, паведамляе суполка dissidentby ў фэйсбуку.

72640191_976180869400174_207538776862359552_n.jpg


На дадзены момант маладыя людзі знаходзяцца ў СІЗА-1 г. Мінска. Інфармацыя пра прычыны затрымання высвятляецца.
Па словах актывіста Вячкі Касінерава, гэтае затрыманне — працяг рэпрэсій у дачыненні да анархічнага руху.
"У дадзеным выпадку карныя органы выкарыстоўваюць заляпаны фарбай суд і атаку на "валадарку" (тыдня 2-3 таму ў яе нешта кінулі) як нагоду для ператрусаў і арыштаў нашых таварышаў. За апошнія 2 месяцы — гэта ўжо чацвертая крымінальная справа ў дачыненні да анархістаў (уключаючы Паліенку)", — кажа Касінераў.
На пытанне, чаму пра затрыманне стала вядома толькі сёння, актывіст адказвае, што ўсё адбылося вельмі хутка, пасля затрымання хлопцы знаходзіліся ў ізаляцыі. "Акрамя таго, празмерна варожае стаўленне розных сілавікоў да анархістаў вымушае шматлікіх сяброў руху быць зачыненымі ў сваёй дзейнасці і камунікацыях. Заўтра пачнуць па рабятам працаваць адвакаты і мы будзем ведаць, у чым дакладна іх вінавацяць".
Нагадаем, Іванам Камаром раней ужо цікавілася міліцыя. У прыватнасці, увесну 2018 года ў яго кватэры быў праведзены ператрус, падставай якога стаў нібыта распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у інтэрнэце.
Тады ж Іван распавёў пра сябе і свае погляды "Новаму Часу":

«Палітыка — гэта тое, як ты жывеш»