Новыя прысуды за 15 сакавіка ў Гродна

У Гродне 30 сакавіка былі вынесеныя новыя прысуды за акцыю недармаедаў 15 сакавіка.

hrodna15sakavika.jpg


Актывіста Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Антона Вайцехава за выкрыкванне лозунгаў і раздачу бела-чырвона-белай стужкі з беларускім арнаментам асудзілі на 10 сутак.
Другога сябра БХД, пенсіянера Мікалая Саляніка асудзілі на сем сутак. “Не паглядзелі ні на ўзрост, ні на што”, — паведаміў каардынатар БХД у Гародні Сяргей Верамеенка, які сам вызваліўся толькі 29 сакавіка.
Таксама на 15 базавых быў асуджаны гарадзенскі кіраўнік ПБНФ Вадзім Саранчукоў.
bchd.info