Новая медыяўзнагарода за культурную разнастайнасць ва Ўсходняй Еўропе
Беларусы маюць магчымасць узяць удзел у конкурсе, што скіраваны прадэманстраваць культурную разнастайнасць ва Усходняй Еўропе.
Прэзентацыя новай ADAMI Медыяўзнагароды за культурную разнастайнасць ва Усходняй Еўропе і міжнароднага медыйнага конкурсу фільмаў, тэлевізійных і інтэрнэтпраграм, якія спрыяюць
культурнай разнастайнасці і міжкультурнаму дыялогу, адбудзецца 21 верасня на офісе Беларускай асацыяцыі журналістаў (Камсамольская 7, Мінск) а 12.00.
Ідэю, што стаіць за ADAMI, і ўмовы ўдзелу ў конкурсе прадставіць каардынатар конкурсу, спадарыня Саломэ Кікалеішвілі з Грузіі.
Значнасць гэтай ініцыятывы і ахопленых праектам тэм для Беларусі і рэгіёна акрэсляць запрошаныя дакладчыкі:
Міхась Янчук — намеснік старшыні БАЖ, Петэр Дэтмар — пасол Рэспублікі Германія, Джым Кузенс — кіраўнік Аддзела па пытаннях палітыкі, інфармацыі і прэсы Дэлегацыі ЕЗ.
Прыняць удзел у конкурсе запрашаюцца ўсе беларускія адмыслоўцы ў галіне СМІ, бо ён прапануе шанец наладзіць сувязі са спецыялістамі з іншых краін Усходняга партнёрства і ЕС.
Ініцыятыва ADAMI скіраваная на журналістаў і спецыялістаў у галіне сродкаў масавай інфармацыі шасці краін Усходняга партнёрства ў рамках праекта ЕЗ Арменіі, Азербайджана, Беларусі,
Грузіі, Малдовы і Украіны.
Для ўдзелу ў конкурсе прымаюцца фільмы, тэлевізійныя і Інтэрнэтпраграмы, якія пашыраюць ідэю мірнага суіснавання людзей, што належаць да розных нацыянальнасцей, этнасаў, рэлігій і
культур.
6 ADAMI Медыяузнагарод 2015 будзе прысуджана ў 6 катэгорыях:
● ADAMI Медыяўзнагарода ў галіне забаў (мастацкія фільмы)
● ADAMI Медыяўзнагарода за інфармацыю (дакументальныя фільмы)
● ADAMI Медыяўзнагарода за навіны і кароткаметражныя дакументальныя фільмы
● Моладзевая ADAMI Медыяўзнагарода
● ADAMI Інтэрнэтузнагарода за Інтэрнэтсайты
● ADAMI Інтэрнэтузнагарода за Інтэрнэтвідэа
Уручэнне ADAMI Медыяўзнагарод 2015 адбудзецца ў снежні падчас святочнай галацырымоніі ў Тбілісі з прамой міжнароднай трансляцыяй.
Заяўкі на ўдзел у конкурсе прымаюцца да 25 кастрычніка 2015 г. Для ўдзелу ў конкурсе тэлевяшчальным і прадзюсерскім кампаніям, адукацыйным установам і фізічным асобам неабходна зарэгістравацца на
сайце www.adamimediaprize.eu і адправіць два DVD разам з запоўненым бланкам заяўкі на адрас афіцыйнагана офіса ў Тбілісі.
ADAMI Медыяўзнагарода за культурную разнастайнасць ва Усходняй Еўропе для Швейцарскага Бюро супрацоўніцтва, вул. Радзіяні, 12, Тбілісі, Грузія.
Электронная пошта: competition@adamimediaprize.eu