Норма аб увядзенні водпуску бацькі пры нараджэнні дзіцяці будзе ўнесена ў Працоўны кодэкс

У Беларусі плануецца ўвядзенне водпуску для бацькі пры нараджэнні дзіцяці — адпаведныя змяненні ўнясуць у Працоўны кодэкс. 

pixabay.com

pixabay.com

Аб гэтым паведаміў на прэс-канферэнцыі намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Аляксандр Румак, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Лічу, што гэта будзе добрая падмога для маці і аблягчэнне для яе сямейнай нагрузкі пасля нараджэння малыша", — сказаў намеснік міністра.


Прадугледжваецца таксама развіццё гібкіх форм занятасці, у тым ліку дыстанцыйнай работы, і іншыя нормы для людзей з сямейнымі абавязкамі. "Магчымасцю дыстанцыйнай работы скарыстаюцца многія маці, якія выхоўваюць малалетніх дзяцей", — лічыць Аляксандр Румак. "Мы паступальна рухаемся наперад у сферы паляпшэння ўмоў для жыцця сем'яў з дзецьмі. Работа па ўдасканаленні дзяржпадтрымкі сем'яў з дзецьмі — гэта пастаянны працэс. Толькі ў 2017 годзе быў прыняты шэраг значных дакументаў", — адначыў намеснік міністра.
Так, з 1 ліпеня ўступіў у сілу закон "Аб дзяржаўных дапамогах сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей" у новай рэдакцыі. Законам узмоцнена сацыяльная абарона асобных катэгорый: жанчын, якія атрымліваюць дапамогу па цяжарнасці і родах у мінімальным памеры; бацькоў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, і бацькоў, маючых інваліднасць. З 1 ліпеня ўступілі ў сілу змяненні ва ўказ нумар 41 "Аб дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамозе", накіраваныя на павышэнне даступнасці і ўзроўню сацпадтрымкі насельніцтва.