Невядомыя развесілі вялікія бел-чырвона-белыя сцягі ў цэнтры Мінска
На прыпынку грамадскага транспарту на вуліцы Няміга ў Мінску ўдзень 18 лютага вывесілі бел-чырвона-белыя сцягі і партрэт палітвязня Алеся Бяляцкага.
Чытач Яраслаў, які даслаў фота з Нямігі, акурат заспеў момант вывешвання сцягоў.