Недавершаны вулічны партрэт Быкава ў цэнтры Мінска спешна зафарбавалі
Камунальнікі зафарбавалі партрэт Васіля Быкава, які ўчора да 90-годдзя пісменніка на трансфарматарнай будцы ў цэнтры Мінска пачалі маляваць вулічныя мастакі з суполкі Signal.
Аднак мастакі скончылі сваю працу толькі напалову. Учора ўвечары чатырох забрала міліцыя Партызанскага РУУС.
Кожны з мастакоў быў аштрафаваны на 30 базавых велічыняў (4,5 млн. рублёў) за нанясенне шкоды гарадской маёмасці.
Сёння ад партрэта беларускага пісменніка ўжо не засталося і сляда. Яго спешна замалявалі шэрай фарбай.
Наша Ніва