Графіцісты абяцаюць намаляваць партрэт Быкава
Графіцісты суполкі HoodGraf звярнуліся ў Мінгарвыканкам па дазвол намаляваць партрэт Васіля Быкава.
Пра гэта карэспандэнту Свабоды распавёў Алег Ларычаў, адзін з графіцістаў, якія спрабавалі ў Мінску намаляваць партрэт Васіля Быкава на трансфарматарнай падстанцыі. Ажыццявіць гэты праект
перашкодзіла міліцыя, хлопцаў аштрафавалі ў судзе на 18 мільёнаў рублёў, а пачаты партрэт пісменніка камунальнікі замалявалі фарбай.
«Мы сёння тэлефанавалі галоўнаму інжынеру ўласнікаў гэтай трансфарматарнай падстанцыі. Гэта „Мінскэнэрга“, РЭС-4. Галоўны інжынер сказаў, што яны не супраць, але трэба
якая-небудзь папера з Камітэту архітэктуры і горадабудаўніцтва. Мы там былі на прыёме ў галоўнага архітэктара і ягонага намесніка, паказалі ўсё. Яны сказалі, што з пункту гледжання архітэктуры яны
нічога не маюць супраць, і накіравалі ў адміністрацыю Партызанскага раёну. Там мы былі ў намесніка кіраўніка адміністрацыі Партызанскага раёну. Яны сказалі, што вырашаюць не яны, а Мінгарвыканкам. А
ў Мінгарвыканкаме ў нас толькі атрымалася перадаць пісьмовы зварот да намесніка аддзелу па справах ідэалогіі, моладзі і культуры. Там сказалі, што гэтае пытанне будзе разглядацца як мінімум цягам
двух тыдняў. Але ў крайнім выпадку гэты партрэт будзе проста зроблены не ў Мінску, а ў гарадах, дзе з адміністрацыяй больш прыязныя адносіны. Магчыма, да 19-га наўрад ці паспеюць нашы мастакі, але, у
прынцыпе, усё магчыма».
svaboda.org