Нямецкая дапамога школе ў Калодзішчах

У рамках праекта па аказанні дапамогі намеснік Пасла Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Беларусі Хольгер Рапіёр 15 кастрычніка наведае сярэднюю агульнаадукацыйную школу ў Калодзішчах.



niem_pos.jpg

Гэта школа, у якой навучаюцца больш за 800 вучняў, частка з іх — з сацыяльна неабароненых сямей, па сваёй ініцыятыве распрацавала праграму «Дзеці супраць наркотыкаў», якая дае магчымасць дзецям ва ўзросце ад 6 да 15 гадоў праводзіць вольны час з карысцю для здароўя. Пад кіраўніцтвам спецыялістаў дзеці далучаюцца да такіх камандных відаў спорту як гандбол, валейбол і футбол. Спорт умацоўвае ў дзяцей упэўненасць у сабе і дапамагае прывіваць імунітэт супраць наркотыкаў.

У рамках дадзенага праекта для школы будуць набыты спартыўны інвентар і абсталяванне.

Пасольства Германіі ў Мінску рэгулярна ажыццяўляе праекты па аказанні дапамогі насельніцтву на месцах.

Прэс-служба Пасольства Германіі ў Мінску