Някляеў: «Чаму Расія навязвае Беларусі сваю культуру, традыцыі, філасофію?»

Няўжо «Беларусь не мае сваёй культуры, традыцый, філасофіі? І няма тут чаго, і няма каго паважаць?..»

nekl9.jpg

— Прэзідэнт РФ (кажучы пра палітычны правал ЗША ў Аўганістане): «…если кто-то в отношении кого-то что-то делает (напрыклад, Расія ў адносінах Беларусі, – У.Н.), то он должен исходить из истории, культуры, философии, в самом широком смысле жизни этих людей, должен подходить с уважением к их традициям. Надо понимать, что извне навязать невозможно ничего!..», — пiша экс-кандыдат у прэзiдэнты Уладзiмiр Някляеў на сваёй старонцы ў фэйсбуку. — Калі ёсць такое разуменне гісторыі, чаму тады Расія навязвае Беларусі сваю культуру, традыцыі, філасофію «в самом широком смысле…»?
Ці яна, Расія, лічыць, што гэта навязванне не «извне», а знутры? Што ў адрозненне ад Аўганістана, у які Савецкі Саюз, спрабуючы зрабіць з яго Аўганскую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку, увёў войскі раней за ЗША, Беларусь не мае сваёй культуры, традыцый, філасофіі? І няма тут чаго, і няма каго паважаць?..
Паводле gazetaby.media