Ніну Багінскую затрымалі пасля пікету каля будынка КДБ

Затрыманая абаронца Курапатаў, грамадская актывістка Ніна Багінская.

Фота Радыё Свабода

Фота Радыё Свабода

Сёння яна выйшла на адзіночны пікет да будынка КДБ у Мінску з плакатам “Свабоду палітвязням”, таксама яна патрабавала свабоду абаронцам Курапатаў, якія адбываюць адміністрацыйныя арышты.
Паводле інфармацыі старшыні грамадскага камітэту “У абарону Курапатаў” Ганны Шапуцькі, актывістка прастаяла каля сарака хвілін, пазней пад’ехалі амапаўцы і забралі яе, меркавана, адвезлі ў Цэнтральны РАУС Мінска:
 – Учора мы размаўлялі, і яна сказала, што пойдзе да КДБ а 12-й гадзіне і будзе стаяць з плакатам. Мы падстрахаваліся, у нас быў свой чалавек, які фота зрабіў. Яна выйшла да КДБ, прастаяла 45 хвілін. Пасля падышоў чалавек у цывільным, а потым амапаўцы забралі яе ў бусік і павезлі, хутчэй за ўсё ў Цэнтральны РАУС. Спадзяюся, што яе вызваляць, бо пікет усё ж такі адзіночны. Мы на гэта спадзяёмся. Але я не магу датэлефанавацца да гэтага РАУСа.
Сёлета ў сакавіку Ніна Багінская стала першым лаўрэатам медаля імя Сяргея Ханжанкова, беларускага палітвязня савецкіх часоў.
racyja.com