Ніякага алкаголю ў Дзень здароўя

7 красавіка Міжнародны дзень здароўя. Таму гарадскія ўлады прынялі рашэнне пра забарону продажу алкагольных вырабаў у гэты дзень ва ўсіх крамах Менску.



stop_alkaholj.jpg

НЧ

Мінскія ўлады патлумачылі рашэнне "правядзеннем мерапрыемстваў, накіраваных на прапаганду здаровага ладу жыцця, прафілактыку п'янства і алкагалізму", — інфармуе БелаПАН.

Продаж алкагольнай прадукцыі будзе спынены з з 0 гадзін па 24-ю. Выключэнне складуць аб'екты грамадскага харчавання (рэстараны, кафэ, бары і інш.), дзе алкаголныя вырабы прадаюцца ў разліў.