Не забывацца пра Статкевіча

Год таму экс-кандыдату ў прэзідэнты Мікалаю Статкевічу быў вынесены прысуд. З нагоды гэтай сумнай гадавіны дачка Мікалая Кацярына і кіраўнік Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі Зігмар Габрыель звярнуліся да нямецкай грамадскасці, каб прыцягнуць увагу да сітуацыі ў Беларусі.



96f0a190986ed55124c246fd4c7e412f.JPG

Год таму экс-кандыдату ў прэзідэнты Мікалаю Статкевічу быў вынесены прысуд. З нагоды гэтай сумнай гадавіны дачка Мікалая Кацярына і кіраўнік Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі Зігмар Габрыель звярнуліся да нямецкай грамадскасці, каб прыцягнуць увагу да сітуацыі ў Беларусі.
«Разам з Кацярынай Статкевіч я хачу сёння нагадаць пра лёс палітычных зняволеных, і асабліва яе бацькі Мікалая. Гэтыя ўгодкі нагадваюць нам усім пра тое, што ёсць актывісты і апазіцыйныя палітыкі, прафсаюзныя дзеячы і журналісты, якія знаходзяцца ў турэмным зняволенні з-за сваіх перакананняў і мужнасці. Гэта дата заклікае нас не аслабляць нашы высілкі ў барацьбе за волю і правы чалавека ў Беларусі, — гаворыцца ў звароце. — Мы патрабуем неадкладнага вызвалення і рэабілітацыі ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі і падтрымліваем патрабаванні, выказаныя ініцыятывай www.lasst-sie-frei.de. Да таго часу, пакуль невінаватыя людзі знаходзяцца ў турме, Еўрапейскі саюз і Германія будуць падтрымліваць санкцыі і ўзмацняць іх. Мікалай Статкевіч з’яўляецца апошнім кандыдатам у прэзідэнты, які ўсё яшчэ знаходзіцца ў зняволенні. Ён з пераканання адмаўляецца падпісаць прашэнне пра памілаванне, бо гэтым ён адначасова прызнаў бы сваю віну. Рэжым рэагуе гвалтам і запалохваннем, у зняволенні Статкевіч атрымаў сур’ёзныя траўмы і пераломы костак».