Не фармат
Еўрапарламент адмяніў візіт у Мінск дэлегацыі дэпутатаў, запланаваны на 6–8 красавіка. Як паведаміў БелаПАН нідэрландскі еўрадэпутат, намеснік старшыні Партыі еўрапейскіх сацыялістаў Ян Марынус Віерсма, беларускія ўлады не пагадзіліся з прапанаваным фарматам візіту.
Еўрапарламент адмяніў візіт у Мінск дэлегацыі дэпутатаў, запланаваны на 6–8 красавіка. Як паведаміў БелаПАН нідэрландскі еўрадэпутат, намеснік старшыні Партыі еўрапейскіх
сацыялістаў Ян Марынус Віерсма, беларускія ўлады не пагадзіліся з прапанаваным фарматам візіту.
Еўрапарламентарыі планавалі правесці шэраг сустрэч з чыноўнікамі, апазіцыяй і прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці, а таксама неафіцыйную сустрэчу з дэпутатамі беларускага парламента. Я. Віерсма
зазначыў, што афіцыйная сустрэча з беларускімі калегамі была б «занадта паспешлівай», бо парламенцкія выбары ў Беларусі ў верасні 2008 года Еўрапарламент прызнаў
недэмакратычнымі.
Еўрадэпутат выказаў шкадаванне, што візіт адменены. На мінулым тыдні ён звяртаўся ў пасольства Беларусі ў Бруселі з прапановай «перагледзець рашэнне і ўважліва вывучыць праграму
візіту». Паводле слоў Віерсма, Еўрасаюз гатовы запрасіць прэзідэнта Беларусі на саміт у Прагу, у той час як беларускі ўрад адмаўляе ў візіце прадстаўнікам Еўрапарламента.
Разам з тым Я. Віерсма выказаўся за працяг еўрапейска-беларускага дыялогу.