Не прапусціце! Пачаўся прыём матэрыялаў на Конкурс імя Аляксея Караля 2019

«Новы Час» сумесна з Саюзам беларускіх пісьменнікаў аб’яўляе прыём матэрыялаў на конкурс маладых журналістаў імя Аляксея Караля.

karol_konkurs_logo_c08b31c8e7c9d252a78e02945c3aaf1905c6a69e15921333fddfb11c3707729d_logo.jpg


Ужо ў трэці раз запрашаем моладзь паспрабаваць сябе ў якасці аўтараў адзінай беларускамоўнай газеты. Дзякуючы конкурсу штогод наша рэдакцыя папаўняецца цудоўнымі таленавітымі аўтарамі. Магчыма, мы чакаем менавіта вас.
Асабліва, калі вы любіце Беларусь, яе гісторыю і культуру, валодаеце беларускай мовай. Лічыце, што Беларусь павінна быць вольнай і дэмакратычнай краінай, дзе выконваюцца законы і паважаюцца правы чалавека. Вы ўпэўненыя, што вам ёсць што сказаць людзям? Вы думаеце, што ваша пакліканне — журналістыка? Але вы не ведаеце, з чаго пачаць? «Новы Час» запрашае вас прыняць удзел у конкурсе імя нашага галоўнага рэдактара Аляксея Караля, які адышоў у лепшы свет у верасні 2015 года.
Больш падрабязна пра ўмовы конкурсу чытайце на адмысловай старонцы сайта. Вы таксама можаце пазнаёміцца з мінулагоднімі конкурснымі працамі.
УВАГА! У гэтым годзе ў другі раз аб’яўлена намінацыя — «найлепшы літаратурна-крытычны матэрыял», — намінанты і пераможца якой будуць вызначаны сакратарыятам ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў».
Уручэнне ўзнагарод адбудзецца 29 мая 2019 года (час і месца паведамім пасля 20 мая).
ЗРАБІЦЕ СВОЙ ПЕРШЫ КРОК У «НОВЫ ЧАС». ПАДЗЯЛІЦЕСЯ ТАЛЕНТАМ! ЧАКАЕМ НА ВАШЫ МАТЭРЫЯЛЫ!