Навукоўцы: паўбакала віна ў дзень павялічваюць рызыку рака грудзей
Палова бакала віна ці куфаль піва ў дзень павялічвае рызыку захворвання на рак грудзей, гаворыцца ў дакладзе спецыялістаў Сусветнага фонду даследавання раку (WCRF).

pixabay.com
Паводле дадзеных дакладу, калі жанчына штодня спажывае нават маленькую порцыю віна (10 грамаў алкаголю), то рызыка развіцця рака малочнай залозы пасля клімаксу павышаецца на 9%, піша bbc.com.
Навукоўцы таксама адзначаюць, што рэгулярныя фізічныя заняткі могуць знізіць верагоднасць захворвання. Калі жанчына рэгулярно займаецца бегам ці веласпортам, то рызыка развіцця рака ў яе будзе на 10% ніжэй у параўнанні з тымі, хто вядзе менш актыўны лад жыцця.
Пры гэтым навукоўцы адзначаюць, што на развіццё рака ўплывае мноства розных фактараў, уключаючы ўзровень гармонаў і генетычны фон.
Спецыялісты WCRF вылучаюць агулам 18 фактараў, якія могуць у той ці іншай ступені спрыяць развіццю рака грудзей, і спажыванне алкаголю з'яўляецца толькі адным з іх.
У 2016 годзе офіс галоўнага санітарнага інспектара Брытаніі параіў мужчынам і жанчынам спажываць не больш за 14 умоўных адзінак алкаголю ў тыдзень (эквівалент шасці пінтаў піва або сямі бакалаў віна), а ў некаторыя дні варта цалкам устрымлівацца ад спіртнога.
Брытанскія навукоўцы таксама папярэджвалі, што алкаголь можа прывесці да сямі відах ракавых захворванняў: раку ротавай поласці, горла, гартані, печані, страўнікава-кішачны тракта, а таксама раку грудзей.
На думку некаторых спецыялістаў, гарантавана бяспечнага ўзроўню спажывання алкаголю ўвогуле не існуе, і нават малыя дозы спіртнога могуць прывесці да сур'ёзных захворванняў.