Настаўнікі павінны кантраляваць карыстанне мабільнікамі ў школе

У Мінадукацыі лічаць, што настаўнікі павінны кантраляваць карыстанне школьнікамі мабільнымі тэлефонамі. Пры гэтым, на думку намесніка міністра адукацыі Аляксандра Кадлубая, забараняць тэлефон у школах не зусім правільна. Такое меркаванне чыноўнік выказаў у эфіры СТВ, паведамляе Белсат.

shkola_6.jpg

«Здымаць педагогаў або дзяцей у пэўных абставінах, якія іх кампраметуюць, булінг, недапушчальна», – сказаў Аляксандр Кадлубай.
Чыноўнік адзначыў, што міністр адукацыі падпісаў указ, які прадпісаў школам унесці ў правілы ўнутранага распарадку «мерапрыемствы, што абмяжоўваюць выкарыстанне мабільных сродкаў» яшчэ ў сакавіку бягучага году, але шматлікія школы гэта праігнаравалі.
«Менавіта таму ў апошні час мы таксама прапрацоўваем шэраг мерапрыемстваў для таго, каб гэты загад давесці да лагічнага завяршэння. Прапануем установам адукацыі з пазіцыі Міністэрства адукацыі адзіную мадэль абмежаванні карыстання мабільнымі сродкамі ў адукацыйным працэсе», – дадаў намеснік міністра.
І сапраўды, згодна загаду Мінадукацыі «Аб мерах накіраваных на ўдасканаленне дзейнасці па забеспячэнні бяспечных умоваў навучэнцаў ва ўстановах сярэдняй адукацыі», школы напрыканцы верасня пачалі атрымліваць лісты галоўных упраўлення па адукацыі аблвыканкамаў.
Напрыклад на Берасцейшчыне адпаведны ліст ад 20.09.2019 №04/16-110/2 пастанаўляе, што вучні абавязаныя падчас урокаў наагул выключыць мабільнікі. Размаўляць і ўключаць прыладу можна толькі падчас перапынкаў.