Наста Дашкевіч: У Змітра абвастрылася хвароба, выкліканая турэмнымі стрэсамі
19 студзеня Наста Дашкевіч паведаміла «Свабодзе» пра хваробу яе мужа Змітра Дашкевіча, пра якую яна даведалася з апошніх лістоў палітвязня з грoдзенскай турмы.
«Праз моцныя болі ў шыі гадзінамі не мог увогуле рухацца», — напісаў Зміцер Дашкевіч. Паводле ягонага ліста, турэмныя лекары калолі яму
антыбіётыкі, і гэта часова дапамагло, але няма гарантыі, што хвароба зноў не вернецца.
Наста Дашкевічраспавяла: «Сам не ведае, ад чаго гэта можа быць. Быццам не мог прастыць, паколькі зараз фактычна не ходзіць
на прагулкі, і скразнякоў у камеры няма. Мяркую, гэта не тое што нервовае захворванне, але нешта, звязанае выключна з гэтымі турэмнымі стрэсамі, якія
ён рэгулярна перажывае. І, як я разумею, яму лягчэе часова, пасля курсу ўколаў. Напісаў, што ў Горадні яго тэрмінова пралячылі, і стала крыху
лепей».
Наста Дашкевіч згадала, што летась, калі Зміцер знаходзіўся ў глыбоцкай калоніі, у яго быў такі самы прыступ. Тады адміністрацыя калоніі не дазволіла ёй перадаць для
Змітра пэўныя лекі. Наста Дашкевіч спадзяецца, што ў гродзенскай турме падобных праблем не ўзнікне.
Лідара «Маладога фронту» Змітра Дашкевіча трымаюць у гродзенскай труме як злоснага парушальніка рэжыму. Пасля амаль двух гадоў зняволення ў калоніі нібыта
за хуліганства палітвязня асудзілі яшчэ на год за непадпарадкаванне адміністрацыі.