Нас усё больш

160 удзельнікаў акцыі маўклівага пратэсту “Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі затрыманыя ў Мінску, каля 200 — у рэгіёнах.

Акцыі маўклівага пратэсту прайшлі ў абласных цэнтрах, а таксама ў Ваўкавыску, Смаргоні, Баранавічах, Маладзечне, Дзяржынску, Маларыце, Жодзіна, Жлобіне, Наваполацку, Салігорску, Мёрах, Чавусах — і яшчэ амаль у 40 гарадах. 



cf8d8c66b1212720e569b0bd67695451.jpg

160 удзельнікаў акцыі маўклівага пратэсту “Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі затрыманыя ў Мінску, каля 200 — у рэгіёнах.
Акцыі маўклівага пратэсту прайшлі ў абласных цэнтрах, а таксама ў Ваўкавыску, Смаргоні, Баранавічах, Маладзечне, Дзяржынску, Маларыце, Жодзіна, Жлобіне, Наваполацку, Салігорску, Мёрах, Чавусах — і яшчэ амаль у 40 гарадах. 
Акцыя 29 чэрвеня стала ўжо чацвёртай па ліку. Па ініцыятыве актывістаў інтэрнэт-супольнасці мірныя акцыі пратэсту праходзяць кожную сераду пачынаючы з 8 чэрвеня на галоўных плошчах беларускіх гарадоў. Людзі не скандзіруюць лозунгаў і заклікаў, а проста збіраюцца разам і час ад часу апладзіруюць, выказваючы такім чынам сваю нязгоду з палітыкай кіраўніцтва краіны.
28 чэрвеня актывісты інтэрнэт-супольнасці “Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі заклікалі ўлады спыніць правакацыі і не перашкаджаць выказванню мірнага пратэсту грамадзян. Аднак за некалькі гадзін да пачатку акцыі ў цэнтр Мінска зноў былі сцягнуты сілы міліцыі. На Кастрычніцкай плошчы, абгароджанай турнікетамі, праходзіла дыскатэка БРСМ. Як і ў мінулы раз, большая частка затрыманняў праводзілася ў раёне вуліцы Няміга і праспекта Пераможцаў.
30 чэрвеня пачаліся суды над затрыманымі. На момант выхаду газеты было вядома, што ў судзе Савецкага раёна Мінска Паліна Кур’яновіч атрымала 15 сутак арышту (арт. 17.1 КаАП РБ; суддзя Паўлючук), Ягор Казей — штраф 25 базавых велічынь, Максім Сарычаў — 20 б.в. (суддзя — Паўлючэнка), Валерый Тумілевіч — 20 б.в.  У судзе Ленінскага раёна Мінска Аляксей Дудар атрымаў штраф у 25 б.в. (суддзя Навіцкі), Ханеня Віктар — 25 б.в. (суддзя Навіцкі), К. Нічыпар — 20 б.в. (суддзя Навіцкі), Аляксей Астапенка — 10 сутак арышту (суддзя Міхаіл Хома), Яўген Шыманскі — 14 сутак (суддзя Міхаіл Хома),  Юра Бакур — 15 сутак арышту (суддзя Міхаіл Хома).
У Фрунзенскім судзе ўсе матэрыялы па адміністратыўных справах на 8  затрыманых  адпраўленыя на дапрацоўку ў РУУС.