«Народ маўчыць, пакуль зарплату не атрымаў»
З 1 чэрвеня працоўных «Пінскдрэва» «ў сувязі са складанай эканамічнай сітуацыяй» перавялі на чатырохднеўку. «Салідарнасць» распытала рабочых, як яны ўспрымаюць скарачэнне працоўнага тыдня.
— Мэбля,
якую мы вырабляем, лепш прадаецца восенню-зімой. Цяпер продажы пайшлі на спад. Склады затавараны, таму і перайшлі на чатырохднеўку, — тлумачыць адзін з працоўных, які пажадаў застацца неназваным.
З яго слоў, спачатку народ абураўся, а зараз маўчыць.
— Пакуль зарплату за месяц
не атрымалі і не адчулі, — кажа суразмоўца. — Насамрэч у нас вялікая цякучка кадраў з мінулага года. Рабочыя з'язджаюць
на заробкі ў Расію.
У горадзе працу знайсці складана.
Па яго назіранні, сярэдняя зарплата на
«Пінскдрэве» ў раёне 3-4
мільёнаў рублёў.
— Нельга сказаць, што рабочым плацяць нашмат менш ІТР. Хутчэй, дзейнічае прынцып ураўнілаўкі.
Швачка фабрыкі «Пінскдрэва»
Кацярына Малчановіч лічыць, што пераход на чатырохднеўку — гэта добра. Але толькі на лета, удакладняе
жанчына.
— Нас пры пяцідзёнцы часта прасілі выходзіць
на працу па суботах. Спадзяюся, што цяпер гэтага не
будзе, — падзялілася швачка.
Кіраўніцтва «Пінскдрэва» тлумачыць скарачэнне працоўнага тыдня «складанай эканамічнай сітуацыяй, зніжэннем пакупніцкага попыту, ростам рэшткаў гатовай прадукцыі, значным зніжэннем паступлення грашовых сродкаў».