Найлепшая краіна для старых людзей — Нарвегія. Беларусь па камфортнасці жыцця — на 64-м месцы
На апошнім радку спісу з 96 дзяржаў — Афганістан, дзе ўмовы жыцця для старых, па ацэнцы складальнікаў рэйтынгу, найбольш цяжкія.
Няўрадавая арганізацыі HelpAge International апублікавала новы рэйтынг краін па якасці жыцця для пажылых людзей. Першы радок у рэйтынгу займае Нарвегія.
Пры складанні рэйтынгу ўлічваецца сацыяльны і матэрыяльны дабрабыт тых, каму за 60 гадоў. На апошнім радку спісу з 96 дзяржаў — Афганістан, дзе ўмовы жыцця для старых, па ацэнцы складальнікаў рэйтынгу, найбольш цяжкія.
Беларусь займае ў рэйтынгу 64-е месца, следам за ёй ідзе Расія. На 63-м месцы — Гватэмала.
Суседзі: Польшча на 32-м месцы, Латвія 1 на 35-м, Літва — на 60-м, не сусед, Украіна на нізкім 82-м. Эстонія для пажылых людзей апынулася даволі камфортнай — 20-е месца.
Дзесятка лепшых: Нарвегія, Швецыя, Швейцарыя, Канада, Германія, Нідэрланды, Ісландыя, ЗША, Японія, Новая Зеландыя.